Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Няўплата падаткаў і зарплаты "ў канверце". У дачыненні да службовых асоб транспартнай кампаніі г.Пінска ўзбуджаны крымінальныя справы

06.02.2023
Няўплата падаткаў і зарплаты "ў канверце". У дачыненні да службовых асоб транспартнай кампаніі г.Пінска ўзбуджаны крымінальныя справы
Работнікамі Пінскага міжрайаддзела фінансавых расследаванняў спынена супрацьпраўная дзейнасць уласніка (ён жа кіраўнік) прыватнага унітарнага прадпрыемства, якое ажыццяўляе міжнародныя перавозкі грузаў.

Устаноўлена, што ў 2020-2022 гадах пінчук праз карпаратыўныя карты узначаленага прадпрыемства абнаявіў грашовыя сродкаў кампаніі ў суме 600 тыс. руб. і выкарыстаў іх на выплату заробку «ў канверце». Для надання бачнасці законнасці выкарыстання грашовых сродкаў у бухгалтарскі ўлік прадпрыемства ўносіліся недакладныя звесткі аб іх расходаванні на камандзіровачныя выплаты работнікам.

Гэта пацягнула завышэнне выдаткаў прадпрыемства і нявыплату падатку на прыбытак у суме больш за 130 тыс. рублёў, а з выплачанага працаўнікам «шэрай» зарплаты прадпрыемствам – таксама незлічэнне і непералічэнне ў бюджэт больш за 75 тыс. рублёў падаходнага падатку.

Па фактах ухілення ад выплаты падаткаў і невыканання абавязку па пералічэнні падаткаў адносна дырэктара, яго намесніка і галоўнага бухгалтара ўзбуджаны крымінальныя справы.

Вядзецца папярэдняе расследаванне. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.