Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Нядобрасумленная канкурэнцыя беларускім вытворцам: уласнік крам нізкага коштавага сегмента ўтойваў выручку і выплачваў заработную плату "ў канвертах"

07.02.2023
Нядобрасумленная канкурэнцыя беларускім вытворцам: уласнік крам нізкага коштавага сегмента ўтойваў выручку і выплачваў заработную плату "ў канвертах"
Органамі фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю спынена незаконная дзейнасць па ўхіленні ад выплаты падаткаў уласніка і кіраўнікоў 5 камерцыйных структур, якім належала ў г.Мінску буйная сетка магазінаў нізкага цэнавага сегмента па продажы тавараў лёгкай прамысловасці.

З мэтай ухілення ад выплаты падаткаў названымі асобамі была арганізавана схема, згодна з якой большая частка грашовых сродкаў, што атрымліваюцца ад пакупнікоў за рэалізаваны тавар, хавалася ад падаткаабкладання (не прабівалася праз касавыя апараты).

У выніку ўласнік гэтых гандлёвых аб'ектаў ухіляўся ад выплаты падаткаў, а супрацьпраўны механізм працы, які выкарыстоўваўся, дазваляў ствараць нядобрасумленную канкурэнцыю айчынным вытворцамі тавараў лёгкай прамысловасці.

Таксама аператыўнікамі УДФР КДК па Мінскай вобласці і г. Мінску ўстаноўлена, што з ценявой выручкі работнікам гандлёвых аб'ектаў выплачвалася заработная плата "ў канвертах" ("шэрую" зарплату атрымлівалі больш за 150 чалавек), што дазваляла ўладальніку бізнесу не выплачваць падаходны падатак і абавязковыя страхавыя ўзносы, а працаўнікі пазбаўляліся сацыяльных гарантый.

Цяпер дзейнасць сеткі поўнасцю прыпынена.

Па выяўленых фактах узбуджаны крымінальныя справы. Следчым камітэтам вядзецца папярэдняе расследаванне.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.