На кароткі нумар 191 можна звярнуцца па пытаннях якасці хлеба, які выпускаецца пякарнымі прадпрыемствамі рэспублікі
23.10.2023
Камітэт дзяржаўнага кантролю праводзіць з 24 па 26 кастрычніка "гарачую" лінію на тэму якасці хлеба, які выпускаецца прадпрыемствамі рэспублікі розных форм уласнасці, а таксама ўмоў рэалізацыі хлеба прадпрыемствамі гандлю.
На "гарачую" лінію можна паведаміць: аб якасці хлеба, які выпускаецца прадпрыемствамі рэспублікі; аб прэтэнзіях у адрас прадпрыемстваў гандлю пры рэалізацыі хлеба насельніцтву (выкананне ўмоў захоўвання, тэрмінах рэалізацыі); аб праблемах, звязаных з забеспячэннем населеных пунктаў хлебабулачнымі вырабамі.
Таксама можна выказаць прапановы па павышэнні якасці хлебабулачных вырабаў.
Інфармацыя прымаецца на кароткі нумар 191 з 10-00 да 13-00 і з 14-00 да 17-30.