На кароткі нумар 191 можна звярнуцца па пытаннях якасці і сервіснага абслугоўвання айчыннай тэхнікі
10.10.2023
Камітэт дзяржкантролю адкрывае з 10 па 12 кастрычніка "гарачую" лінію на тэму якасці тэхнікі, што выпускаецца прадпрыемствамі рэспублікі ў розных сферах (машынабудаванне, сельгастэхніка, аўтамабілі і г.д.) і арганізацыі яе сэрвіснага абслугоўвання.
На гарачую лінію можна паведаміць: аб найбольш частых і тыповых адмовах (дэфектах) тэхнікі; аб завадскіх недахопах, якія працяглы час не ўхіляюцца прадпрыемствам-вытворцам; аб праблемах, звязаных з забяспечанасцю запаснымі часткамі для тэхнічнага абслугоўвання і рамонту тэхнікі; аб завышэнні кошту на рамонтныя працы і запчасткі; аб неналежнай працы сэрвісных службаў (няякасны рамонт, зацягванне тэрмінаў рамонту, чарга на сэрвіснае абслугоўванне і г.д.).
Таксама можна выказаць прапановы па павышэнні якасці айчыннай тэхнікі, даступнасці яе пакупкі, актуальнасці стымулюючых фінансавых інструментаў.
Інфармацыя прымаецца на кароткі нумар 191 з 10 да 12 кастрычніка з 10-00 да 13-00 і з 14-00 да 17-30.