На інтэрнет-сайце Камітэта дзяржкантролю праводзіцца апытанне аб якасці медыцынскага абслугоўвання насельніцтва ў Магілёўскай вобласці
14.11.2022
Камітэт дзяржаўнага кантролю праводзіць інтэрнэт-апытанне на тэму: "Аб якасці медыцынскага абслугоўвання насельніцтва ў Магілёўскай вобласці".
Рэспандэнтам прапануецца ацаніць якасць абслугоўвання ва ўстановах аховы здароўя, адказаўшы на 10 пытанняў.
Вынікі апытання будуць скарыстаны пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў.
Інтэрнет-апытанне праводзіцца з 14 па 25 лістапада 2022 года.