Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Леанід Анфімаў разгледзеў праблемныя пытанні будаўніцтва завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі ў Мiёрах

05.03.2020
Леанід Анфімаў разгледзеў праблемныя пытанні будаўніцтва завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі ў Мiёрах
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў у ходзе рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць 5 сакавіка 2020 года азнаёміўся з рэалізацыяй інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве ў г. Мiёры завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі. Галоўнай мэтай паездкі было знайсці рашэнні па праблемных пытаннях, якiя стрымліваюць завяршэнне праекта, каб завяршыць работы па запуску завода ў бліжэйшыя месяцы. 

Кіраўнік кантрольнага ведамства прааналізаваў прычыны затрымкі рэалізацыі інвестпраекта: з-за паралельнага праектавання і складання бізнес-плана даводзілася ўносіць карэкціроўкі. Інвестар сутыкнуўся з цяжкасцямі: маштабная будоўля разгарнулася на ўчастку плошчай больш за 40 га з балоцістай глебай і на ўмацаванне падмурка прыйшлося выдаткаваць больш часу і сродкаў, чым планавалася. 

У цяперашнi час агульнабудаўнічыя работы па першым этапе праекта завершаны, ідзе наладка абсталявання. Ужо вырашана пытанне з крэдытаваннем. Таму чакаецца, што ў маi 2020 года будзе праведзены пробны пуск першай чаргі вытворчасці аб'ёмам 150 тыс. т белай бляхі. Да канца года плануецца запусціць прадпрыемства на перадпраектную магутнасць, а потым паступова выходзіць на запланаваныя 240 тыс. т.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.