Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Леанід Анфімаў: пытанні прадастаўлення грамадскім аб'яднанням ільгот па арэнднай плаце будуць урэгуляваны

23.01.2020
Леанід Анфімаў: пытанні прадастаўлення грамадскім аб'яднанням ільгот па арэнднай плаце будуць урэгуляваны
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў наведаў сёння майстэрню мастака і дызайнера Уладзіміра Цэслера.

Леанід Анфімаў адзначыў, што прэтэнзій да выкарыстання майстэрні ў правяраючых няма. «Тое, што ў памяшканні маецца ложак, абсталяваная кухня, – гэта нармальна. Я не бачу тут праблемы: мастак павінен тварыць і мець магчымасць адпачыць», – адзначыў кіраўнік КДК падчас гутаркі з Уладімірам Цэслерам.

Што тычыцца пытання прадастаўлення льгот па арэнднай плаце грамадскім аб'яднанням, то яно патрабуе дадатковага вывучэння ў кожным канкрэтным выпадку.

«Я добра ведаю спецыфіку работы творчых майстэрняў, у тым ліку дызайнерскіх. У ацэнцы выкарыстання майстэрняў неабходна ліквідаваць розначытанні наконт таго, што лічыць творчым працэсам, а што – камерцыйнай дзейнасцю. Сёння гэтыя пытанні дакладна не адрэгуляваны», – лічыць Леанід Анфімаў.

Дадзеная праблема выяўлена ў ходзе маніторынгу Камітэта дзяржкантролю. Па яго выніках кантрольнае ведамства распрацоўвае прапановы па ўрэгуляванні сітуацыі і - пры неабходнасці - карэкціроўцы заканадаўства, якія будуць унесены ва ўрад.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.