Навіны

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў прыняў удзел 14 лютага 2020 года ў рабочай паездцы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Гомельскую вобласць.
Кіраўнік дзяржавы наведаў Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат і пабудаваны на яго базе завод сульфатнай беленай цэлюлозы, азнаёміўся з сацыяльна-эканамічным развіццём рэгіёну, вынікамі рэалізацыі інвестыцыйнага праекта і работай новага прадпрыемства.
У ходзе рабочай паездкі Леанід Анфімаў праінфармаваў Кіраўніка дзяржавы аб сітуацыі ў ААТ "СветлагорскХімвалакно" і домабудаўнічым камбінаце, на якіх Старшыня Камітэта дзяржкантролю пабываў напярэдадні.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.