Навіны

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў 27 лютага 2020 года прыняў удзел у пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама, азнаёміўся з дзейнасцю ААТ «Віцебскі маторарамонтны завод» і агракомплексу «Янавічы» ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка».
На пасяджэнні аблвыканкама Леанід Анфімаў адзначыў, што пасяўная кампанія стане не проста выпрабаваннем для сельгасвытворчасці - неабходна паказаць на практыцы эфектыўнасць мер, прадугледжаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 70 «Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці».
Старшыня КДК папярэдзіў, што праваахоўныя і кантралюючыя органы, не ўмешваючыся ў вытворчую дзейнасць, будуць адсочваць ход веснавых палявых работ.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.