Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Леанід Анфімаў прыняў удзел у пасяджэнні Сенненскага райвыканкама і азнаёміўся з ходам падрыхтоўкі мясцовых гаспадарак да корманарыхтоўкі

22.05.2020
Леанід Анфімаў прыняў удзел у пасяджэнні Сенненскага райвыканкама і азнаёміўся з ходам падрыхтоўкі мясцовых гаспадарак да корманарыхтоўкі

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў 22 мая 2020 года здзейсніў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць. Кіраўнік кантрольнага ведамства прыняў удзел у пасяджэнні Сенненскага райвыканкама і наведаў сельскагаспадарчыя і перапрацоўчае прадпрыемствы ў Сенненскім і Талочынскім раёнах.
Удзельнікі пасяджэння Сенненскага райвыканкама разгледзелі пытанне аб ходзе падрыхтоўкі сельгасарганізацый раёна да правядзення нарыхтоўкі кармоў, а таксама азнаёміліся з правядзеннем сяўбы яравых культур і падрыхтоўкай да корманарыхтоўкі на аб'ектах СУП «Саўгас ім. П.М.Машэрава».
Леанід Анфімаў акцэнтаваў увагу на несвоечасовай падрыхтоўцы тэхнікі да веснавых работ і падкрэсліў, што гэта праблема характэрна не толькі для Віцебскай вобласці. Ён лічыць, што з улікам выканання задач, пастаўленых на пасяджэнні Сенненскага райвыканкама, мясцовыя аграрыі падыдуць да актыўнай фазы корманарыхтоўкі ў поўнай гатоўнасці.
Кіраўнік кантрольнага ведамства адзначыў, што ў Сенненскім раёне ў 2019 годзе ў бурты заклалі 10 тыс.т кармоў. «У бягучым годзе ў раёне плануюць узвесці 9 траншэй умяшчальнасцю па 2 тыс.т, некаторыя траншэі адрамантуюць. Так што праблема павінна быць вырашана», - дадаў Леанід Анфімаў.
Старшыня Камітэта дзяржкантролю таксама азнаёміўся з ходам падрыхтоўкі да нарыхтоўкі кармоў ва УП «Дружбінец» Сенненскага раёна.
У гэты ж дзень ён наведаў РУП «Талачынскі кансервавы завод», дзе ідзе будаўніцтва лініі па вытворчасці бульбы фры (увод плануецца ў жніўні 2020 года).
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.