Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Леанід Анфімаў павіншаваў з навагоднімі і каляднымі святамі выхаванцаў дзіцячага дома №3 г. Мінска

27.12.2019
Леанід Анфімаў павіншаваў з навагоднімі і каляднымі святамі выхаванцаў дзіцячага дома №3 г. Мінска
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў 27 снежня 2019 года павіншаваў з навагоднімі і каляднымі святамі выхаванцаў ДУА «Дзіцячы дом №3 г. Мінска», уручыў падарункі дзецям і ўстанове адукацыі.

Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі маляўніча аформленыя наборы беларускіх прысмакаў, а дзіцячы дом - шматфункцыянальны апарат для друку, сканіравання і ксеракапіравання дакументаў, два мыйных пыласоса. Усе падарункі набыты за асабістыя сродкі работнікаў цэнтральнага апарата Камітэта дзяржкантролю і Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

«Гэтая акцыя - не фармальнасць. Намі рухае пачуццё, якое павінна быць у кожнага дарослага, - жаданне зрабіць дзяцей больш шчаслівымі», - сказаў Леанід Анфімаў.

Удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» стаў ужо добрай традыцыяй. У папярэднія гады работнікі КДК у пераднавагоднія дні наведвалі Ждановіцкі дзіцячы дом (яго закрылі). «І гэта далёка не адзіная інтэрнатная ўстанова, якая перастала існаваць, таму што ў ёй проста адпала неабходнасць, - падкрэсліў кіраўнік кантрольнага ведамства. - Па статыстыцы, за апошнія гады на дзве трэці зменшылася колькасць дзяцей, якія маюць патрэбу ў апецы дзяржавы. Бацькі сталі радзей адмаўляцца ад дзяцей, усё больш сірот знаходзяць прытулак і любоў ў прыёмных сем'ях».

У дзіцячым доме №3 знаходзяцца 39 хлопчыкаў і 18 дзяўчынак ва ўзросце ад 1,5 года да 13 гадоў, у тым ліку 41 дзіця з паталогіяй фізічнага і псіхічнага здароўя (26 - дзеці-інваліды). З 57 выхаванцаў установы 45 - дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў; 12 - дзеці, прызнаныя маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

За 2019 год 13 выхаванцаў дзіцячага дома ўсыноўлены (з іх 2 - у Італію), 14 - вернуты бацькам па пастановам КДН, 3 дзіцяці аформлены ў апякунскія сем'і, 1 - у прыёмную сям'ю, 2 - у дзіцячы дом сямейнага тыпу. У дачыненні да 4 дзяцей бацькі адноўлены ў бацькоўскіх правах па рашэнні суда. Усяго за 2019 год на сямейныя формы ўладкавана 36 выхаванцаў.

Актыўнымі ўдзельнікамі навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» з'яўляюцца і работнікі тэрытарыяльных органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю. Прадстаўнікі абласных камітэтаў дзяржкантролю і ўпраўленняў Дэпартамента фінансавых расследаванняў наведалі свае падшэфныя ўстановы, уручылі падарункі, пажадалі дзецям шчасця, здароўя, поспехаў у вучобе, радасных падзей у надыходзячым 2020 годзе. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.