Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лагойская будаўнічая фірма за тры гады «зэканоміла» на падатках больш за 660 тыс. рублёў

22.01.2020
Лагойская будаўнічая фірма за тры гады «зэканоміла» на падатках больш за 660 тыс. рублёў
Лагойскае камерцыйнае прадпрыемства па мантажы сістэм вентыляцыі і кандыцыяніравання за тры гады недаплаціла ў бюджэт падаткі ў памеры звыш 660 тыс. рублёў. Такі факт выявілі аператыўнікі Мінскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласці і г. Мінску ў ходзе праверкі гэтай будаўнічай фірмы.

Як устанавілі работнікі органаў фінансавых расследаванняў, у 2013-2015 гадах у бухгалтарскім ўліку камерцыйнага прадпрыемства выкарыстоўваліся не адпаведныя сапраўднасці дакументы аб набытых па завышаным кошце таварах, што дазваляла заніжаць падатковую базу.

Дапамогу ва ўхіленні ад выплаты падаткаў дырэктару лагойскай будаўнічай фірмы аказвалі трое мінчан. «Партнёры» забяспечвалі яго фіктыўнымі бухгалтарскімі дакументамі, аформленымі ад імя арганізацый, якія маюць прыкметы лжэпрадпрымальніцкіх структур. Фактычна ж тавары і матэрыялы, якія выкарыстоўваліся пры правядзенні будаўніча-мантажных работ, набываліся за наяўныя грошы.

Скажэнне памеру падатковай базы прывяло да нявыплаты ў бюджэт звыш 660 тыс. рублёў.

За ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры ў адносінах да дырэктара камерцыйнага прадпрыемства ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса. Вядзецца папярэдняе расследаванне. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.