Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Кіраўніцтва кампаніі па продажы электронных цыгарэт і кальянаў утойвала выручку і плаціла работнікам заробак "у канверце". Распачата крымінальная справа

09.09.2022
Кіраўніцтва кампаніі па продажы электронных цыгарэт і кальянаў утойвала выручку і плаціла работнікам заробак "у канверце". Распачата крымінальная справа
Факты супрацьпраўнай дзейнасці выяўлены работнікамі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці пры праверцы гродзенскага прыватнага прадпрыемства, якое спецыялізуецца на рознічным гандлі электроннымі курыльнымі цыгарэтамі, кальянамі і аксесуарамі да іх.

Устаноўлена, што дырэктар прадпрыемства, дзейнічаючы сумесна з фактычным кіраўніком камерцыйнай структуры і галоўным бухгалтарам, прадставілі ў падатковы орган недакладныя звесткі аб суме валавой выручкі і выплачаных падатках, схаваўшы частку атрыманых даходаў.

Усяго ў 2019-2022 гадах прадпрыемства ўтаіла ад падаткаабкладання выручку ў памеры звыш 750 тыс. рублёў, атрыманую ад рэалізацыі тавараў.

Частка няўлічанай выручкі выкарыстоўвалася на закуп тавара, а частка ішла на выплату зарплаты "ў канверце" работнікам камерцыйнай структуры. Аператыўнікамі ўстаноўлена, што шэрую зарплату ў розны перыяд часу атрымлівалі каля 170 чалавек. Афіцыйна ім выплачвалася мінімальная стаўка (200-300 рублёў), астатнюю частку (ад 500 да 1000 рублёў) работнікі атрымлівалі "ў канверце".

Кіраўнікі камерцыйнай структуры не заплацілі з заработнай платы, выплачанай без адлюстравання па рахунках бухгалтарскага ўліку прадпрыемства, падаходны падатак у памеры больш за 80 тыс. рублёў.

Па матэрыялах праведзенай фінансавай міліцыяй праверкі ў дачыненні да фактычнага кіраўніка прадпрыемства, які арганізаваў дадзеную схему, дырэктара, а таксама галоўнага бухгалтара УСК па Гродзенскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа.

Зараз работнікамі органаў фінансавых расследаванняў праводзяцца праверачныя мерапрыемствы па пытанню ўстанаўлення не выплачаных прадпрыемствам адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.