Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Кіраўнікі і работнікі абласных камітэтаў дзяржкантролю прынялі ўдзел у акцыі «Нашы дзеці»

30.12.2019
Кіраўнікі і работнікі абласных камітэтаў дзяржкантролю прынялі ўдзел у акцыі «Нашы дзеці»
Кіраўнікі і работнікі тэрытарыяльных органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю традыцыйна з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Прадстаўнікі абласных камітэтаў дзяржкантролю і ўпраўленняў Дэпартамента фінансавых расследаванняў уручылі падарункі, набытыя за ўласныя сродкі, пажадалі дзецям шчасця, здароўя, поспехаў у вучобе, радасных падзей у надыходзячым 2020 годзе.

Так, прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці і абласнога ўпраўлення ДФР наведалі Целяханскую спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат (Івацэвіцкі раён), павіншавалі выхаванцаў з Новым годам і Калядамі, падарылі спартыўны інвентар для лыжнага спорту.

Работнікі Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці і ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў прынялі ўдзел у навагоднім ранішніку ў дзіцячым сацыяльным прытулку ДзУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Ленінскага раёна г. Гродна». Старшыня абласнога камітэта Анатоль Дарожка ўручыў усім 27 выхаванцам школьныя заплечнікі з канцылярскімі прыладамі, а таксама салодкія навагоднія падарункі.

Кіраўнікі КДК Мінскай вобласці і УДФР па Мінскай вобласці і г. Мінску сталі гасцямі навагодняга свята ў дзіцячым сацыяльным прытулку ДзУ «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Барысаўскага раёна». Яны павіншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак, работнікаў установы і падарылі сертыфікат ААТ «Веста-Барысаў» на 1785 рублёў.

Кіраўнікі і работнікі Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці і ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў пабывалі на казачным навагоднім ранішніку ў Сенненскай школе-інтэрнаце, дзе выхоўваюцца 102 дзіцяці ва ўзросце ад 8 да 18 гадоў. Ад работнікаў кантрольнага ведамства старшыня КДК Віцебскай вобласці Вадзім Заранкін уручыў выхаванцам навагоднія падарункі, а школе-інтэрнату – прафесійны адпарвальнік для швейных майстэрняў.

Святочны настрой прынесла акцыя «Нашы дзеці» у падшэфны Камітэту дзяржкантролю Магілёўскай вобласці і ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследавання дзіцячы дом сям'і Вярбіцкіх ў Магілёве. Старшыня абласнога КДК Алег Садоўскі павіншаваў дзяцей з надыходзячымі святамі і ўручыў падарункі – прысмакі, бытавыя прылады і канапу. А творчы калектыў Магілёўскай абласной філармоніі падарыў дзецям тэатралізаванае прадстаўленне.

Не засталіся па-за ўвагай і пажылыя людзі: работнікі КДК Гомельскай вобласці і УДФР наведалі бальніцу сястрынскага догляду ў пас. Бальшавік (Гомельскі раён). Для пацыентаў былі закуплены прысмакі і сродкі асабістай гігіены. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.