Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Кіраўнік камерцыйнай арганізацыі плаціў работнікам зарплату «у канверце»

30.06.2022
Кіраўнік камерцыйнай арганізацыі плаціў работнікам зарплату «у канверце»
Кобрынскім міжрайаддзелам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці спынена супрацьпраўная дзейнасць дырэктара драгічынскага таварыства з абмежаванай адказнасцю, які выплачваў зарплату сваім работнікам «у канверце».

Устаноўлена, што на працягу трох гадоў фірма, якая займаецца аптовым гандлем тэхнікай і абсталяваннем для сельскай і лясной гаспадаркі, выплачвала работнікам зарплату «у канверце». Шэры заробак пералічваўся на разліковыя рахункі падкантрольных індывідуальных прадпрымальнікаў за нібыта аказаныя імі паслугі па дзейнасці агентаў, пасля чаго здымаліся наяўнымі і перадаваліся работнікам таварыства. З гэтых сум не выплачваліся адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь і падаходны падатак.

Урон дзяржаве склаў больш як за 70 тыс. рублёў.

У дачыненні да дырэктара камерцыйнай кампаніі ўзбуждана крымінальная справа. Нанесены дзяржаве ўрон кампенсаваны ў поўным аб'ёме. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.