Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Кіраўнік дзяржавы прыняў з дакладам Старшыню Камітэта дзяржкантролю і Міністра па падатках і зборах

19.08.2021
Кіраўнік дзяржавы прыняў з дакладам Старшыню Камітэта дзяржкантролю і Міністра па падатках і зборах

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 жніўня 2021 гада правёў сустрэчу са Старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Васілём Герасімавым і Міністрам па падатках і зборах Сяргеем Налівайка.
У ходзе даклада абмеркаваны пытанні ўдасканалення падатковага заканадаўства, а таксама папярэджання і выяўлення супрацьпраўных дзеянняў, звязаных з нявыплатай падаткаў.
Васіль Герасімаў праінфармаваў Кіраўніка дзяржавы аб дзейнасці Камітэта дзяржкантролю па папярэджанні і выяўленні супрацьпраўных дзеянняў, звязаных з нявыплатай падаткаў. Таксама было даложана аб рабоце па спыненні выплаты заробку «ў канверце». З пачатку гэтага года органамі фінансавых расследаванняў выяўлена больш за 20 злачынстваў. Толькі па гэтых фактах «шэрую» зарплату атрымлівалі звыш 740 чалавек, выплачаныя ім сумы вымяраюцца мільёнамі рублёў. Дзяржава недаатрымала ў выглядзе адлічэнняў і падаткаў 6 млн. рублёў.
Старшыня Камітэта дзяржкантролю адзначыў, што на інтэрнэт-рэсурсах ведамства створана спецыяльная онлайн-панэль «Скажы НЕ зарплаце «ў канверце», з дапамогай якой можна паведаміць аб такіх фактах. На сенняшнi дзень каля 150 грамадзян ужо звярнуліся з інфармацыяй аб выплаце «шэрай» зарплаты.
Васіль Герасімаў таксама праінфармаваў Прэзідэнта аб заканадаўчых ініцыятывах Камітэта дзяржкантролю па ўдасканаленні падатковага заканадаўства.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.