Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

КДК Мінскай вобласці правядзе "гарачую лінію" па пытаннях абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі.

12.08.2022
КДК Мінскай вобласці правядзе "гарачую лінію" па пытаннях абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі.
У Камітэце дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці 15 жніўня 2022 года пройдзе "гарачая лінія" па пытаннях функцыянавання сістэмы збору і вывазу камунальных адходаў, здабывання і выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Жыхары Мінскай вобласці могуць паведаміць (у тым ліку ананімна) аб парушэннях у абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі, аб тэхнічным стане кантэйнераў для збору ЦКА, аб неналежнай эксплуатацыі палігонаў ЦКА, а таксама аб арганізацыі раздзельнага збору смецця.

Задаць сваё пытанне можна з 10.00 да 13.00 па тэлефоне 8017 352-64-59.

Таксама жадаючыя могуць падаць фота і відэаматэрыялы па электроннай пошце kgkminobl@mail.belpak.by. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.