Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

КДК адкрывае кароткі нумар 191 па пытаннях якасці падручнікаў і навучальных дапаможнікаў

11.08.2023
КДК адкрывае кароткі нумар 191 па пытаннях якасці падручнікаў і навучальных дапаможнікаў
З 14 па 16 жніўня Камітэт дзяржаўнага кантролю адкрывае «гарачую» лінію па пытаннях зместу і якасці падручнікаў і навучальных дапаможнікаў для пачатковых класаў, базавай і агульнай сярэдняй адукацыі.

На кароткі нумар 191 можна паведаміць:
- аб даступнасці або складанасці выкладзенага ў падручніку матэрыялу для самастойнага яго асваення і разумення вучнямі;
- аб дастатковасці заданняў у падручніках для практычнага асваення школьнікамі тэмы прадмета;
- аб тым, якія падручнікі не задавальняюць навучэнца і па якіх прычынах.

Работнікі кантрольнага ведамства гатовы выслухаць меркаванні грамадзян аб тым, ці матывуе сучасны падручнік да самастойнага вывучэння прадмета і пошуку дадатковай інфармацыі, а таксама ці патрабуюцца да яго дадатковыя вучэбна-метадычныя кампаненты.

Паведамленні на кароткі нумар 191 прымаюцца з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.