Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Камітэтам дзяржкантролю спынены факты неабгрунтаванага завышэння цэн на будаўнічыя матэрыялы

30.08.2023
Камітэтам дзяржкантролю спынены факты неабгрунтаванага завышэння цэн на будаўнічыя матэрыялы
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці сумесна з органамі фінансавых расследаванняў рэгіёну спынены факты неабгрунтаванага завышэння цэн на будаўнічыя матэрыялы, што вырабляюцца камерцыйнай арганізацыяй у Крычаўскім раёне.

Падчас кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў устаноўлена, што з ліпеня па кастрычнік 2022 года прыватнае прадпрыемства пры фарміраванні адпускной цаны на вырабленую прадукцыю (шыфер) завышала да 100 працэнтаў гранічны нарматыў рэнтабельнасці, які згодна з патрабаваннямі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва не павінен перавышаць 15%.

У далейшым прадукцыя па завышаных цэнах рэалізоўвалася ў адрас буйных дзяржпрадпрыемстваў, пры гэтым прыватнікам незаконна атрымана больш за 2 млн. рублёў.

Каб схаваць факты завышэння цэн, кіраўнік камерцыйнай арганізацыі даваў падпарадкаваным работнікам указанні аб унясенні ў бухгалтарскія дакументы ілжывых звестак для завышэння планавага сабекошту прадукцыі.

У адносінах да службовых асоб камерцыйнай арганізацыі ўзбуджаны крымінальныя справы.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.