Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці папярэджана неабгрунтаванае расходаванне бюджэтных сродкаў у адной з раённых бальніц

26.05.2023
Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці папярэджана неабгрунтаванае расходаванне бюджэтных сродкаў у адной з раённых бальніц
Дзяржкантралёры ўстанавілі, што пры фарміраванні бальніцай плана закупак на 2023 год у яго былі ўключаны закупкі 50 тыс. аднаразовых камбінезонаў на суму 400 тыс. рублёў і 27 тыс. бахілаў на суму 55 тыс. рублёў.

Аднак у ходзе аналізу гэтых звестак работнікі КДК высветлілі, што гадавы расход камбінезонаў у бальніцы не перавышае 13 тыс. штук, а бахіл - 10 тыс. штук (у разы менш чым запланавана да закупкі).

Акрамя таго, на пачатак 2023 года на складзе бальніцы знаходзілася 8,4 тыс. камбінезонаў (больш за палову камбінезонаў, неабходных бальніцы на год), а таксама 13,8 тыс. бахілаў (іх астатак перавышаў колькасць, якая неабходна на год).

Пасля ўмяшання Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці закупка бахілаў поўнасцю выключана з плана закупак, а колькасць камбінезонаў, што закупляюцца, скарочана ў 13 разоў.

У выніку прадухілена неабгрунтаванае расходаванне сродкаў бюджэту ў суме 425 тыс. рублёў.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.