Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Камітэт дзяржкантролю вывучыў сітуацыю з падрыхтоўкай земляў, выдзеленых для пасеваў лёну на наступны год

28.09.2022
Камітэт дзяржкантролю вывучыў сітуацыю з падрыхтоўкай земляў, выдзеленых для пасеваў лёну на наступны год
У ходзе праведзеных Камітэтам дзяржкантролю кантрольных мерапрыемстваў устаноўлена, што Мінсельгасхарчам і аблвыканкамамі своечасова не прыняты неабходныя меры па падбору для льнозаводаў плошчаў пад пасеў лёну ў 2023 годзе (неабходна было завяршыць падбор да 10.09.2022) і ўнясенню гліфасатзмяшчальных гербіцыдаў (да 15.09.2022). Выкарыстанне такіх гербіцыдаў дазваляе знішчыць усе віды пустазелля і прадухіляе з'яўленне ў пасевах лёну найбольш шкоднаснага з іх - пырніка паўзучага.

Устаноўлена, што на 15.09.2022 на 40 працэнтаў участкаў (на плошчы 19,3 тыс. га), выдзеленых пад пасеў лёну ўраджаю 2023 года, заставалася непрыбранай салома, што не дазваляла ўносіць гліфасатзмяшчальныя гербіцыды. Гэтыя факты выяўлены ва ўсіх абласцях рэспублікі, пры гэтым у гаспадарках Віцебскай і Мінскай абласцей салома не была ўбрана больш як на палове прадугледжаных пад пасеў лёну плошчаў.

У тым ліку і па гэтай прычыне гліфасатзмяшчальныя гербіцыды на 15.09.2022 пад лён у цэлым па рэспубліцы ўнесены толькі на 25 працэнтаў плошчаў.

Вывучэнне сітуацыі паказала, што значная частка выдзеленых для пасеву лёну на 2023 год земляў не ў поўнай меры адпавядае патрабаванням галіновага рэгламенту па яго вырошчванню, што можа адмоўна паўплываць на прадукцыйнасць пасеваў лёну.

На працягу некалькіх гадоў выдзяленне льнозаводам ільнопрыдатных земляў райвыканкамамі ажыццяўляецца несвоечасова. У асобных раёнах такія землі не прадастаўлены да гэтага часу. Напрыклад, у Віцебскай вобласці на 15.09.2022 адсутнічалі рашэнні райвыканкамаў на выдзяленне земляў ільнозаводам для сяўбы лёну, акрамя сыравіннай зоны ААТ "Дубровенскі льнозавод", за якім на пастаяннай аснове замацавана неабходная колькасць земляў.

Па выніках кантрольных мерапрыемстваў Камітэтам дзяржкантролю прапанавана Ураду сумесна з аблвыканкамамі прыняць меры па безумоўным выкананні даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, якія датычацца падбору для льнозаводаў плошчаў пад сяўбу лёну, уборкі саломы, унясення гліфасатзмяшчальных гербіцыдаў.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.