Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Камітэт дзяржкантролю вывучае меркаванне мінчан аб якасці аказання транспартных паслуг у сталіцы

09.10.2020
Камітэт дзяржкантролю вывучае меркаванне мінчан аб якасці аказання транспартных паслуг у сталіцы

Камітэт дзяржаўнага кантролю запрашае жыхароў Мінска прыняць удзел у апытанні аб якасці аказання транспартных паслуг.
Мэта апытання - вывучэнне грамадскай думкі аб арганізацыі і якасці аказання транспартных паслуг па перавозцы пасажыраў гарадскім, прыгарадным і міжгароднім грамадскім транспартам у Мінску, а таксама ролі мясцовых органаў улады ў вырашэнні праблем транспартнага абслугоўвання.
Наведвальнікам сайта кантрольнага ведамства прапануецца адказаць на 14 пытанняў, у тым ліку аб дзеючай маршрутнай сетцы, захаванні раскладу руху, мэтазгоднасці ўвядзення новых маршрутаў, умовах праезду, якасці і культуры абслугоўвання і інш.
Інтэрнэт-апытанне праводзіцца па 23 кастрычніка 2020 года.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.