Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці вывучае меркаванне аб працы аптэчнай сеткі
01.08.2022
Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці вывучае меркаванне насельніцтва па пытаннях працы аптэчнай сеткі, забеспячэння лекавымі прэпаратамі і іх дастатковасці, узроўню цэн на іх.
Заўвагі і прапановы па паляпшэнні працы аптэчнай сеткі жыхары г.Віцебска і Віцебскай вобласці могуць выказаць у пісьмовай форме з 1 па 31 жніўня.
Збор пісьмовых заўваг і прапаноў арганізаваны ў аптэцы № 1 УП "Фармацыя" па адрасе: г.Віцебск, вул. Леніна, 67.
Таксама прапановы з паметкай "Аптэкі" можна накіраваць па электроннай пошце kgkvitebsk@mail.belpak.by.