Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Камітэт дзяржкантролю працягвае кантроль за ходам уступнай кампаніі ў ВНУ і ССНУ

18.07.2022
Камітэт дзяржкантролю працягвае кантроль за ходам уступнай кампаніі ў ВНУ і ССНУ

У Беларусі 17 ліпеня б.г. завяршыўся першы этап уступных іспытаў - цэнтралізаванае тэсціраванне. Кантроль за ходам яго правядзення ажыццяўлялі каля 200 спецыялістаў Камітэта дзяржкантролю.

Падчас выпрабаванняў за розныя парушэнні з аўдыторый былі выдалены 10 абітурыентаў (6 - за выкарыстанне мабільных тэлефонаў, 3 - шпаргалак, 1 - калькулятара). Па стане здароўя не змаглі завяршыць іспыты 18 чалавек, яны атрымалі магчымасць пераздаць прадмет у адзін з рэзервовых дзён.

Па пытаннях правядзення цэнтралізаванага тэсціравання паступіла 9 пісьмовых і 2 вусныя звароты. Асноўная тэматыка - магчымасць рэгістрацыі на рэзервовы дзень. Частка зваротаў была прызнана абгрунтаванай.

Цяпер спецыялісты Камітэта дзяржкантролю кантралююць працэс залічэння абітурыентаў у ВНУ, які пачаўся з сённяшняга дня і завершыцца 24 ліпеня (у сілавыя і сельскагаспадарчыя ВНУ - 26 ліпеня). Кантралёры працуюць у кожнай навучальнай установе вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Асноўная задача - стварыць роўныя ўмовы для паступлення і выключыць выпадкі магчымых парушэнняў правілаў прыёму.

Работнікамі КДК таксама будзе забяспечвацца кантроль за правядзеннем унутраных іспытаў, у прыватнасці ў творчых навучальных установах.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.