Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Камітэт дзяржкантролю прааналізаваў работу мясцовых улад па разглядзе зваротаў грамадзян у сферы ЖКГ

14.10.2020
Камітэт дзяржкантролю прааналізаваў работу мясцовых улад па разглядзе зваротаў грамадзян у сферы ЖКГ

Камітэт дзяржаўнага кантролю вывучыў работу мясцовых органаў улады па разглядзе зваротаў грамадзян па пытаннях, што тычацца сферы ЖКГ. Кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы праводзіліся ў 2019-2020 гадах у адпаведнасці з даручэннем Кіраўніка дзяржавы.
Выяўлены шэраг парушэнняў і недахопаў. Устаноўлены факты адсутнасці кантролю за выкананнем прынятых па зваротах грамадзян рашэнняў. У асобных выпадках абяцанні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў грамадзянам не падмацаваны рэальнымі магчымасцямі па іх выкананні.
Работнікі кантрольнага ведамства прааналізавалі тэрміны разгляду зваротаў грамадзян. За 8 месяцаў бягучага года выяўлена 12 фактаў, калі ўстаноўленыя тэрміны былі перавышаны, да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу прыцягнуты 3 службовыя асобы.
Камітэт дзяржкантролю зрабіў вывад і аб адсутнасці належнага ўзаемадзеяння арганізацый ЖКГ з кантакт-цэнтрам.
Камітэт дзяржкантролю распрацаваў і накіраваў ва Урад прапановы па ліквідацыі прычын выяўленых недахопаў у разглядзе зваротаў грамадзян па пытаннях ЖКГ.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.