Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Камітэт дзяржкантролю Гомельскай вобласці прааналізаваў эфектыўнасць укладзеных у аднаўленне сельгасзямель бюджэтных сродкаў

28.01.2020
Камітэт дзяржкантролю Гомельскай вобласці прааналізаваў эфектыўнасць укладзеных у аднаўленне сельгасзямель бюджэтных сродкаў
Камітэт дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці ў другім паўгоддзі 2019 года вывучыў пытанне эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў, накіраваных на засваенне невыкарыстоўваемых зямель, а таксама на павышэнне ўрадлівасці і якасці выкарыстоўваемых зямель.

Як паказалі кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, не выкарыстоўваліся некаторыя ўчасткі, на якіх за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту выконваліся работы па аднаўленні сельскагаспадарчых зямель. Як следства, падрыхтаваныя для вырошчвання сельгаскультур зямельныя ўчасткі зноў зарасталі пустазеллем.

Напрыклад, у КСУП «Кашэвічы» зарос участак плошчай 2,6 га ў в. Лучыцы Петрыкаўскага раёна, дзе ў 2016 годзе былі праведзены культуртэхнічныя работы (уключаючы знос будынка былой малочнатаварнай фермы), на якія з бюджэту выдзелена 30 тыс. рублёў. Таксама не выкарыстоўвалася частка ўчастка плошчай 1,89 га ААТ «Агра-Пціч» Петрыкаўскага раёна каля в. Хуснае, дзе ў кастрычніку 2017 года выкананы культуртехнічныя работы.

Як паказалі кантрольныя мерапрыемствы, некаторыя падрадчыкі прад'явілі да аплаты нявыкананыя работы па выкарчоўцы непладаносных садоў і паляпшэнні зямель.

У прыватнасці, РДУП «Мазырская ПМК 27» у 2018 годзе не выканала аплачаныя з бюджэту работы па выкарчоўцы непладаноснага саду СУП «Андрэеўка» на плошчы 2,95 га. РДУП «Капаткевіцкая ПМК 67» у 2017 годзе не правяло ўзворванне і дыскаванне грунтоў на ўчастку ААТ «Агра-Пціч» плошчай 1,43 га, хоць за гэтыя работы было заплачана з бюджэту.

Таксама ўстаноўлена, што пры выкананні работ па выкарчоўцы непладаносных садоў падрадчыкі не разлічвалі кошт дроў, атрыманых ад раздзелкі драўніны. Між тым у адпаведнасці з заканадаўствам бюджэтнае фінансаванне необходна памяншаць на памер зваротных сум.

Па выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў прыняты меры па ўвядзенні ў сельгасабарот невыкарыстоўваемых зямельных участкаў, у бюджэт кампенсавана больш за 17 тыс. рублёў.

Інфармацыя аб выяўленых недахопах накіравана ў Гомельскі аблвыканкам для прыняцця мер рэагавання. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.