Камітэт дзяржкантролю адкрывае работу кароткага нумара 191 па пытаннях дзейнасці аператараў сотавай сувязі
21.02.2023
З 21 лютага па 10 сакавіка б.г. у Камітэце дзяржкантролю будзе працаваць "гарачая" лінія па пытаннях дзейнасці аператараў сотавай рухомай электрасувязі, якасці і кошту паслуг для насельніцтва.
Грамадзяне могуць паведаміць аб фактах: няякаснага аказання паслуг сотавай сувязі і сэрвісаў на яе аснове; залішняга налічэння або спісання кошту паслуг; неабгрунтаванага падключэння дадатковых опцый; невыканання патрабаванняў заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў пры рэалізацыі аператарамі тавараў і паслуг; недахопах пры сэрвісным і гарантыйным абслугоўванні і інш.
Таксама можна выказаць прапановы па паляпшэнні якасці працы аператараў сотавай сувязі.
Звярнуцца на "гарачую" лінію можна ў буднія дні з 9-00 да 13-00 і з 14-00 да 18-00 па кароткім нумары 191.