Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Камітэт дзяржкантролю адкрывае кароткі нумар 191 па пытаннях якасці аўтамабільных дарог

25.09.2023
Камітэт дзяржкантролю адкрывае кароткі нумар 191 па пытаннях якасці аўтамабільных дарог
З 26 па 28 верасня 2023 года ў кантрольным ведамстве будзе працаваць "гарачая" лінія на тэму якасці дарожнага пакрыцця магістраляў і трас (аўтамабільных дарог рэспубліканскага і мясцовага прызначэння).

На працягу гэтага часу можна паведаміць інфармацыю:
аб нездавальняючым стане аўтадарог, якія знаходзяцца па-за населенымі пунктамі;
аб неналежнай рабоце дарожных службаў і несвоечасовай расчыстцы аўтамабільных дарог;
аб захламленасці і непрыбраным смецці ўздоўж трас, неахайным выглядзе прылеглых да аўтамагістраляў тэрыторый;
аб фактах няякаснага або несвоечасовага правядзення рамонтных работ на аўтамабільных дарогах.

Таксама работнікі Камітэта дзяржкантролю гатовы выслухаць прапановы па павышэнні эфектыўнасці правядзення рамонту дарог.

Паведамленні прымаюцца на кароткі нумар 191 з 10-00 да 13-00 і з 14-00 да 17-30.

Акрамя таго, інфармацыю можна адправіць у чат-бот тэлеграм канала Камітэта дзяржкантролю. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.