Камітэт дзяржкантролю 6 красавіка адкрые «гарачую лінію» па пытаннях наяўнасці тавараў у гандлёвай сетцы і росту цэнаў
04.04.2020
У Камітэце дзяржаўнага кантролю з 6 па 10 красавіка 2020 года арганізавана «гарачая лінія» па пытаннях наяўнасці тавараў у гандлёвай сетцы і росту цэнаў, якая праводзіцца ў мэтах забеспячэння аператыўнага кантролю за сітуацыяй на спажывецкім рынку.
Жыхары ўсіх рэгіёнаў рэспублікі і г. Мінска, у тым ліку работнікі прадпрыемстваў гандлю, могуць паведаміць у кантрольнае ведамства аб фактах значнага павышэння коштаў на спажывецкія тавары, а таксама аб іх адсутнасці ў гандлёвай сетцы.
Звярнуцца на «гарачую лінію» можна па тэлефоне 8 (017) 327 54 09 з 10.00 да 12.00.