Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Камітэт дзяржаўнага кантролю абнавіў сайт

09.01.2024
Камітэт дзяржаўнага кантролю абнавіў сайт
Абноўлены дызайн, зразумелая навігацыя, новыя рубрыкі, а таксама больш зручная форма зваротнай сувязі – усё гэта робіць сайт кантрольнага ведамства даступным для карыстальніка і дазваляе хутка знаходзіць неабходную інфармацыю.

Удасканаленая панэль зваротнай сувязі прапануе грамадзянам больш зручны фармат узаемадзеяння з ведамствам. Цяпер дастаткова запоўніць анкету, каб паведаміць аб завышэнні цэн на харчовыя і нехарчовыя тавары, а таксама на лекі. Таксама з дапамогай анлайн-панэлі можна паведаміць аб зарплаце «ў канвертах».

На сайце можна не толькі азнаёміцца з графікам прыёму грамадзян у цэнтральным апараце Камітэта дзяржкантролю і ў КДК абласцей, але і запісацца анлайн на прыём -- аб прынятым рашэнні і часе прыёму чалавека праінфармуюць.

Новая рубрыка «Класіфікатар парушэнняў» дазволіць на канкрэтных прыкладах даведацца аб найбольш распаўсюджаных парушэннях заканадаўства, а таксама аб адказнасці за іх.

У раздзеле «Медыя» размяшчаюцца навіны пра дзейнасць Камітэта дзяржаўнага кантролю. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.