Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Каманда Камітэта дзяржаўнага кантролю - пераможца «Мінскай лыжні-2023»

25.02.2023
Каманда Камітэта дзяржаўнага кантролю - пераможца «Мінскай лыжні-2023»
У складзе эстафетнай чацвёркі пераможцаў выступалі Любоў Сытава, Алена Філіпеня, Павел Зелянкевіч, на завяршальным этапе - намеснік Старшыні Камітэта дзяржкантролю Ігар Маршалаў.

Пахварэць за каманду ў спарткомплекс «Раўбічы» прыехала вялікая колькасць балельшчыкаў, падтрымка якіх, несумненна, дапамагла дабіцца ўражлівай перамогі.

Зборная Камітэта дзяржкантролю выступала ў эстафетнай гонцы сярод каманд вышэйшых органаў улады.
Каманда Прэзідэнта Беларусі, якая першынствавала ў гэтай эстафеце, выступала па-за залікам.

Віншуем каманду і ўсіх работнікаў Камітэта дзяржкантролю!  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.