Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Калектыву Камітэта дзяржаўнага кантролю прадстаўлены новы кіраўнік Іван Тэртэль

05.06.2020
Калектыву Камітэта дзяржаўнага кантролю прадстаўлены новы кіраўнік Іван Тэртэль
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сяргеенка 5 чэрвеня 2020 года прадставiў калектыву Камітэта дзяржаўнага кантролю новага кіраўніка Івана Тэртэля, а таксама выказаў словы падзякi былому кiраўнiку Леаніду Анфімаву. 

За актыўны ўклад у грамадска-палітычнае жыццё краіны Ігар Сяргеенка ўзнагародзіў Леаніда Анфімава Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта. 

Леанід Анфімаў падзякаваў за цёплыя словы і адзначыў: "Мы 10 гадоў бок аб бок выконвалі ўскладзеныя на нас задачы, рабілі гэта з гонарам і годнасцю. Я не дыстанцаваўся ад чарнавой работы, не лічыўся з асабістым часам, разам з усімі рабіў тое, што трэба. Мы выконвалі найважную дзяржаўную задачу па забеспячэнні эканамічнай бяспекі Беларусі. Мы справіліся, і, я ўпэўнены, калектыў справіцца і ў далейшым.". 

Звяртаючыся да калектыву Камітэта дзяржаўнага кантролю, Іван Тэртэль адзначыў: "Камітэт дзяржкантролю - гэта моцная арганізацыя. Атрымалася стварыць унікальны механізм, і мы пастараемся захаваць усё тое станоўчае, што ёсць у Камітэце, і адначасова палепшыць нашу работу, сістэматызаваць, знайсці новыя нестандартныя рашэнні. Са свайго боку прылажу максімум намаганняў, каб калектыў працаваў эфектыўна. Упэўнены, усё атрымаецца.".  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.