Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Калегія КДК Гродзенскай вобласці разгледзела пытанні дэбюракратызацыі дзяржапарату і павышэння якасці жыццядзейнасці насельніцтва

10.02.2023
Калегія КДК Гродзенскай вобласці разгледзела пытанні дэбюракратызацыі дзяржапарату і павышэння якасці жыццядзейнасці насельніцтва
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці разгледжана выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва", на якой канстатавана наяўнасць шэрага праблемных пытанняў і парушэнняў.

Так, выяўлены парушэнні ў частцы ўстанаўлення часу правядзення службовымі асобамі прыёму грамадзян у працоўныя дні, які павінен пачынацца не пазней за 8.00.

Напрыклад, ва ўстанове культуры Дзятлаўскага раёна графік прыёму грамадзян устаноўлены з 09.00 (на 1 гадзіну скарочаны), ва ўстанове адукацыі г.п. Карэлічы з 08.30 (скарочаны на паўгадзіны). Аналагічныя факты ўстаноўлены ва ўстановах Астравецкага і Лідскага раёнаў.

Самае распаўсюджанае парушэнне - размяшчэнне на інфармацыйных стэндах і сайтах арганізацый састарэлай, неактуальнай і неадпаведнай рэчаіснасці інфармацыі.

Так, на сайце аддзела адукацыі Ашмянскага райвыканкама па стане на 18.01.2023 была размешчана інфармацыя аб наяўнасці на тэрыторыі раёна ўстановы адукацыі, якая ўжо тры гады як ліквідавана.

У УАЗ "Зэльвенская цэнтральная раённая бальніца" на стэндзе ў рэгістратуры была размешчана інфармацыя аб аказанні платных медыцынскіх паслуг з састарэлымі прэйскурантамі цэн.

Выяўлены факты непрыняцця належных мер па стварэнню безбар'ернага асяроддзя для інвалідаў і асоб з абмежаванымі магчымасцямі перамяшчэння.

Напрыклад, у будынку адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна не прадугледжаны пандусы, якія забяспечваюць бесперашкодны доступ да месцаў прыёму грамадзян.

Дапускаюцца парушэнні тэрмінаў пры правядзенні адміністрацыйных працэдур, у прыватнасці ў ДЛГУ "Гродзенскі лясгас" выдача ордэра на нарыхтоўку драўніны фізічнай асобе ажыццёўлена з парушэннем устаноўленага тэрміну (праз два месяцы).

Устаноўлены факты запатрабавання ад асоб, якія звярнуліся па ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры, дакументаў і звестак, якія не прадугледжаны заканадаўствам.

Па выніках пасяджэння калегіі дадзены даручэнні ліквідаваць выяўленыя парушэнні і прыняць меры па забеспячэнні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва".

Кантроль за выкананнем патрабаванняў Дырэктывы № 2 прадаўжаецца. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.