Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Калегія Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці разгледзела вынікі кантролю ў сацыяльнай сферы

21.06.2023
Калегія Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці разгледзела вынікі кантролю ў сацыяльнай сферы
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці разгледжаны вынікі комплекснай праверкі сістэмы працы, занятасці і сацыяльнай абароны па выкананні бюджэтнага заканадаўства, фінансавай дысцыпліны, выкарыстанні дзяржаўных сродкаў і дзяржаўнай маёмасці, а таксама ход рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы "Сацыяльная абарона".

Для ўдзелу ў пасяджэнні былі запрошаны намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама, кіраўнікі зацікаўленых службаў і ведамстваў.

На пасяджэнні адзначана, што ў цэлым у вобласці шмат робіцца для развіцця сацыяльнай сферы. Штогод на фінансаванне арганізацый сацыяльнай абароны і занятасці насельніцтва, а таксама рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржпраграмы накіроўваецца больш за 70 млн. рублёў. На 2023 год на фінансаванне запланавана больш за 100 млн рублёў.

І калі ў 2021 годзе з даведзеных 20 паказчыкаў па Дзяржаўнай праграме "Сацыяльная абарона" не выканана 9 паказчыкаў, то ў 2022 годзе - толькі адзін.

Разам з тым, дзяржкантралёры адзначаюць шэраг пытанняў па эфектыўнасці і законнасці выкарыстання дзяржаўных сродкаў і дзяржаўнай маёмасці.

Так, не забяспечана ў поўным аб'ёме выкананне даручэння Кіраўніка дзяржавы ў частцы своечасовасці выплаты заработнай платы. Шэраг службовых асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Не ажыццяўляецца належным чынам кантроль за стварэннем працоўных месцаў для інвалідаў і іншых найменш сацыяльна абароненых катэгорый грамадзян і адаптацыяй інвалідаў, якія маюць патрэбу ў працаўладкаванні.

Устаноўлены факт незаконнага атрымання дырэктарам гродзенскага прадпрыемства сацыяльных работ для беспрацоўных і інвалідаў "Клопат" і расходавання ім сродкаў пазабюджэтнага Фонду, прызначаных для выплаты заработнай платы інвалідам. На дырэктара пачалі чатыры крымінальныя справы.

Не ў поўным аб'ёме прымаюцца меры па стварэнню безбар'ернага асяроддзя для інвалідаў і асоб з абмежаванымі магчымасцямі перамяшчэння, у выніку чаго ў гэтай катэгорыі грамадзян узнікаюць праблемы з даступнасцю атрымання паслуг.

Адзначаецца рост пратэрмінаванай запазычанасці па ўзносах у ФСЗН у 9 з 17 раёнах вобласці і ў Гродне.

У шэрагу выпадкаў не ўдзяляецца належная ўвага ўмацаванню матэрыяльнай базы арганізацый сацыяльнай абароны і занятасці, а таксама эфектыўнаму яе выкарыстанню. Так, у 2022 годзе ў парушэнне каляндарнага графіка, у гаспадарчы абарот не быў уцягнуты ніводны з трох запланаваных аб'ектаў нерухомасці.

На пасяджэнні калегіі КДК заслуханы ўсе зацікаўленыя службы па ўстараненню выяўленых парушэнняў у сферы сацыяльнай абароны ў частцы выкарыстання бюджэтных сродкаў.

Выпрацаваны шэраг прапаноў па выбудоўванні аптымальнай сеткі сацыяльнай абароны вобласці, прапановы па ўдасканаленні заканадаўства, у тым ліку па эфектыўным выкарыстанні сродкаў сямейнага капіталу, аказанні матэрыяльнай дапамогі грамадзянам.

Па выніках комплекснай праверкі спагнана ў бюджэт больш за 900 тыс. рублёў, папярэджана (зэканомлена) выплат 630 тыс. рублёў.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.