Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Фірма па аптовым гандлі кветкамі недаплаціла ў бюджэт звыш 3,4 млн. рублёў падаткаў

13.01.2021
Фірма па аптовым гандлі кветкамі недаплаціла ў бюджэт звыш 3,4 млн. рублёў падаткаў

Камерцыйнае прадпрыемства па аптовым гандлі кветкамі і дэкаратыўнымі раслінамі за тры гады недаплаціла ў бюджэтзвыш 3,4 млн. рублёў. Факт ухілення ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры выявілі аператыўнікі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласці і г. Мінску. Устаноўлена, што фірма закупляла кветкі ў Расіі за наяўны разлік без дакументальнага афармлення здзелак і рэалізоўвала аптовым пакупнікам у Мінскай вобласці. Атрыманая ад продажу кветкавай прадукцыі выручка толькі часткова адбівалася ў бухгалтарскім уліку камерцыйнай структуры, што прывяло да заніжэння падатковай базы і ўхілення ад выплаты падаткаў. У выніку са студзеня 2017 г. па снежань 2020 г. бюджэт не даатрымаў звыш 3,4 млн. рублёў. У ходзе вобыскаў у офісе камерцыйнай структуры і па месцы жыхарства яе дырэктара выяўлены і канфіскаваны дакументы, чарнавыя запісы, флэш-карты, якія сведчаць аб супрацьпраўнай дзейнасці. За ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры ў дачыненні да дырэктарафірмы і загадчыка складам заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса. Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні. Прымаюцца захады па кампенсацыі шкоды, прычыненай дзяржаве.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.