Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Фіктыўны продаж будынка з наступнай яго арэндай абярнуліся для мазыраніна узбуджэннем крымінальнай справы

31.01.2023
Фіктыўны продаж будынка з наступнай яго арэндай абярнуліся для мазыраніна узбуджэннем крымінальнай справы
Мазырскім міжрайаддзелам фінансавых расследаванняў сумесна з падатковай інспекцыяй па Калінкавіцкім раёне спынена супрацьпраўная дзейнасць кіраўніка аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю г.Мазыра.

Устаноўлена, што кіраўнік арганізацыі, маючы ў распараджэнні нерухомую маёмасць, памяшканні якой здаюцца ў арэнду, арганізаваў яе фіктыўны продаж у адрас свайго сваяка, а пасля зарэгістраваў сваяка ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.

Пасля гэтага паміж сваяком-ІП і суб'ектамі гаспадарання, у тым ліку падкантрольнымі кіраўніку арганізацыі, былі намінальна заключаны дагаворы арэнды нерухомай маёмасці.

Грашовыя сродкі ў якасці арэнднай платы суб'екты гаспадарання пералічвалі на карт-рахунак прадпрымальніка. Пры гэтым пластыкавая карта ад карт-рахунку знаходзілася ў кіраўніка таварыства, грошы з карт-рахунку ён пераводзіў у наяўны і выкарыстоўваліся на асабістыя патрэбы.

У выніку прымянення на працягу ў 2016-2021 гадах дадзенай схемы бізнесмен атрымаў даход у памеры звыш 1,6 млн. рублёў, з якога не быў выплачаны падаходны падатак у суме звыш 200 тыс. рублёў.

За ўхіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры ў дачыненні да кіраўніка ТАА ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса.

Нанесены дзяржаве ўрон кампенсаваны ў поўным аб'ёме. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.