Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дзмітрый Захараў прызначаны дырэктарам Дэпартамента фінансавага маніторынгу

12.03.2024
Дзмітрый Захараў прызначаны дырэктарам Дэпартамента фінансавага маніторынгу
Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю ўзначаліць Дзмітрый Захараў, які раней займаў пасаду першага намесніка старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці. Адпаведны Указ падпісаны Кіраўніком дзяржавы.

Калектыву Дэпартамента новага кіраўніка прадставіў Старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў. Таксама ён уручыў Дзмітрыю Захараву службовае пасведчанне.

Дзмітрый Захараў нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У Камітэце дзяржаўнага кантролю працуе з 2010 году. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.