Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дзмітрый Баско прыняў удзел у пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Гомельскай вобласці

09.09.2022
Дзмітрый Баско прыняў удзел у пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Гомельскай вобласці
Падчас рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць 9 верасня 2022 года першы намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Дзмітрый Баско прыняў удзел у пасяджэнні калегіі абласнога Камітэта дзяржкантролю, а таксама правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Гомельскага аблвыканкама Іванам Крупко і наведаў установы лесагаспадарчай галіны.

На пасяджэнні калегіі былі падведзены вынікі работы абласнога КДК за мінулы перыяд 2022 года і вызначаны задачы да канца года. Дзмітрый Баско абазначыў перад дзяржкантралёрамі прыярытэтныя задачы, якім трэба ўдзяліць асаблівую ўвагу. У іх ліку - прыняцце мер па павышэнню эфектыўнасці работы галін народнагаспадарчага комплексу краіны, прадухіленню негатыўных тэндэнцый у эканоміцы і сацыяльнай сферы, папераджальны кантроль за ходам рэалізацыі даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, дзяржаўных і рэгіянальных праграм.

Пасля заканчэння пасяджэння калегіі Дзмітрый Баско наведаў ДНУ "Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" - адзіную ў краіне спецыялізаваную навукова-даследчую ўстанову ў сферы лясной гаспадаркі і ДВЛГУ "Гомельскі вопытны лясгас". Галоўная ўвага ўдзелена праблемным пытанням укаранення інавацый у практычнай дзейнасці лесагаспадарчых устаноў.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.