Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дзмітрый Баско прыняў удзел у пасяджэнні Чашніцкага райвыканкама і наведаў прадпрыемствы раёна

16.12.2022
Дзмітрый Баско прыняў удзел у пасяджэнні Чашніцкага райвыканкама і наведаў прадпрыемствы раёна
Першы намеснік Старшыні Камітэта дзяржкантролю Дзмітрый Баско падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць прыняў удзел у пасяджэнні Чашніцкага райвыканкама, а таксама наведаў прадпрыемствы раёна.

На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Чашніцкага раёна ў 2022 годзе, а таксама прагноз раённага бюджэту на 2023 год.

Дзмітрый Баско даў жорсткую ацэнку рабоце выканкама па скарачэнні аб'ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва, прыцягненню інвестыцый у эканоміку раёна, уключэнню ў гаспадарчы абарот аб'ектаў, якія не выкарыстоўваюцца. Пастаўлены першачарговыя задачы перад актывам раёна па прыняцці сістэмных мер па паляпшэнні работы аграпрамысловага комплексу, забеспячэнні росту непадатковых плацяжоў, у першую чаргу за кошт рэалізацыі аб'ектаў, якія не выкарыстоўваюцца.

Таксама першы намеснік Старшыні КДК засяродзіў увагу на ўзмацненні кантролю за сітуацыяй на спажывецкім рынку і фарміраваннем цэн, з неадкладным прыняццем мер рэагавання па кожным факце парушэнняў. Дарэчы, за шматлікія парушэнні заканадаўства спынена дзейнасць аднаго гандлёвага аб'екта.

Пасля заканчэння пасяджэння райвыканкама Дзмітрый Баско азнаёміўся з дзейнасцю філіяла "Папяровая фабрыка "Чырвоная Зорка" ААТ "Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат" і ААТ "Чысты выток 1872". З кіраўніцтвам прадпрыемстваў абмеркаваны праблемныя пытанні і перспектывы развіцця.

Таксама ў ходзе рабочай паездкі Дзмітрый Баско праінспектаваў зімова-стойлавае ўтрыманне жывёлы на МТК "Цяпіна" ў ААТ "Праземле-Агра". Выяўлены грубыя парушэнні ўтрымання і кармлення буйной рагатай жывёлы: групавое ўтрыманне нованароджаных цялят, кармленне жывёлы без правядзення даследавання кармоў па якасці і не збалансаванымі па пажыўнасці (камбікорм адсутнічаў). Даручана неадкладна прыняць меры па ўстараненню парушэнняў.
КДК Віцебскай вобласці ўзяў сітуацыю пад кантроль.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.