Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дзмітрый Баско правядзе 24 студзеня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян у Добрушскім райвыканкаме

21.01.2020
Дзмітрый Баско правядзе 24 студзеня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян у Добрушскім райвыканкаме
Намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Дзмітрый Баско правядзе 24 студзеня 2020 года з 14.00 да 15.30 у Добрушскім райвыканкаме прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па асабістых пытаннях.

Жыхарам Добрушскага раёна дадзена магчымасць выказаць прапановы па актуальных праблемах развіцця рэгіёна, паведаміць намесніку кіраўніка кантрольнага ведамства аб фактах парушэння заканадаўства і выпадках безгаспадарчасці, падзяліцца сваім меркаваннем аб рабоце службовых асоб выканкамаў, прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама звярнуцца з іншымі пытаннямі, якія адносяцца да кампетэнцыі Камітэта дзяржкантролю.

Будзе прааналізаваны кожны зварот, дадзена аб'ектыўная ацэнка выкладзеным фактам. Асаблівая ўвага будзе нададзена канструктыўным прапановам грамадзян.

Звярнуцца на прамую лінію можна па тэлефоне 8(02333) 3 00 00.

Папярэдні запіс на асабісты прыём вядзецца па тэлефоне 8(02333) 3 29 52. nbsp;
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.