Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дырэктар сеткі крам жаночага адзення хаваў ад падаткаабкладання выручку, а заробак плаціў «у канвертах»

21.04.2023
Дырэктар сеткі крам жаночага адзення хаваў ад падаткаабкладання выручку, а заробак плаціў «у канвертах»
Супрацьпраўную дзейнасць івацэвіцкага таварыства з абмежаванай адказнасцю спынілі работнікі Пінскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці.

Аператыўнікі ўстанавілі, што камерцыйная структура рэалізоўвала трыкатажныя вырабы пад адзінай гандлёвай маркай у сетцы Інтэрнэт, а таксама ў 15 магазінах Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.

Атрыманая выручка часткова хавалася ад падаткаабкладання. Акрамя таго, яна штучна размяркоўвалася паміж ТАА і падкантрольнымі яго дырэктару 10 індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Усяго цягам 2020-2022 гг. ад падаткаабкладання было ўтоена больш за 3,5 млн. руб., а сума нявыплачаных у бюджэт падаткаў склала звыш 800 тыс. руб.

Частка гэтых грошай накіроўвалася на выплату работнікам "шэрай" зарплаты. У "канверце" людзі атрымлівалі ад 600 да 1 тыс. рублёў штомесяц. Пры гэтым з гэтых выплат не быў выплачаны ў бюджэт падаходны падатак на суму больш за 450 тыс. рублёў.

За ўхіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры і ўхіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнні падаткаў адносна дырэктара прадпрыемства і іншых удзельнікаў супрацьпраўнай схемы распачаты крымінальныя справы.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.