Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дырэктар прадпрыемства аформіў работнікаў у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў і недаплаціў узносаў і падаткаў на суму 1,4 млн. рублёў

30.09.2022
Дырэктар прадпрыемства аформіў работнікаў у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў і недаплаціў узносаў і падаткаў на суму 1,4 млн. рублёў
Фінансавай міліцыяй Жлобінскага раёна спынена супрацьпраўная дзейнасць кіраўніцтва ПУП "Ф", звязаная з ухіленнем ад выплаты падаходнага падатку і абавязковых страхавых узносаў.

Устаноўлена, што дырэктар прадпрыемства (ажыццяўляе распілоўку драўніны) арганізаваў рэгістрацыю сваіх работнікаў у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, якія выкарыстоўвалі спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Ён заключаў з імі грамадзянска-прававыя дагаворы і выплачваў заробкі пад выглядам аплаты за аказаныя паслугі па лесанарыхтоўцы.

У якасці ІП былі зарэгістраваны не толькі рабочыя, якія выконвалі работы па правядзенні высечак, але нават вадзіцелі і грузчыкі прадпрыемства. Пры гэтым афармляліся фіктыўныя дакументы на прадастаўленне вадзіцелям транспартных сродкаў і спецыяльнай тэхнікі, якая належыць прадпрыемству.

Умова рэгістрацыі ў якасці ІП для новых работнікаў была абавязковай. Толькі пасля гэтага з імі заключаліся дагаворы на аказанне прадпрыемству паслуг.

Усяго ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў было зарэгістравана 48 працаўнікоў прадпрыемства. У сярэднім ім штомесяц пералічвалася каля 2,5 тыс. рублёў.

Па факце аформленыя ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў спецыялісты выконвалі свае абавязкі як работнікі ПУП "Ф": многія з іх працягвалі лічыцца ў штаце прадпрыемства, працавалі на тэхніцы, якая належала прадпрыемству. Больш за тое, бухгалтарскі і падатковы ўлік індывідуальных прадпрымальнікаў ажыццяўляла бухгалтэрыя ПУП "Ф".

У выніку прымянення супрацьпраўнай схемы ПУП "Ф" ухілілася ад выплаты падаходнага падатку з даходаў работнікаў на суму 438 тыс. рублёў. У фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь не выплачана каля 1 млн. рублёў.

У адносінах да кіраўніцтва і службовых асоб прыватнага прадпрыемства распачаты крымінальныя справы. Дырэктар затрыманы.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.