Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Больш за ўсё званкоў на «гарачую лінію» КДК па даступнасці рынкаў для вытворцаў сельгаспрадукцыі паступіла аб стварэнні гандлёвых месцаў

20.05.2021
Больш за ўсё званкоў на «гарачую лінію» КДК па даступнасці рынкаў для вытворцаў сельгаспрадукцыі паступіла аб стварэнні гандлёвых месцаў

У Камітэце дзяржаўнага кантролю 20 мая 2021 года адбылася «гарачая лінія» на тэму даступнасці рынкаў для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі. Усяго паступіла больш за 10 званкоў з Мінска, Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласцей.
У тэматыцы зваротаў больш за ўсё было просьбаў аб арганізацыі гандлёвых месцаў для жадаючых прадаць невялікую колькасць прадукцыі, вырашчанай ў асабістай падсобнай гаспадарцы (зеляніна, расада, гародніна, садавіна і г.д.).
Кожны зварот на «гарачую лінію» будзе прааналізаваны, дадзена аб'ектыўная ацэнка выкладзеным фактам.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.