Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Больш за 50 работнікаў КДК кантралявалі правядзенне цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове

16.06.2021
Больш за 50 работнікаў КДК кантралявалі правядзенне цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове

Цэнтралізаванае тэсціраванне стартавала ў Беларусі 16 чэрвеня 2021 года ў 37 пунктах тэсціравання (усяго іх 41) - абітурыенты здавалі беларускую мову. Для праходжання ЦТ па гэтым вучэбным прадмеце зарэгістраваліся 17,9 тыс. абітурыентаў.
На ЦТ па беларускай мове было задзейнічана звыш 50 дзяржкантралёраў. Яны пачалі працу ў пунктах тэсціравання ў рэгіёнах рэспублікі напярэдадні ЦТ, у Мінску – у дзень ЦТ ў 7 гадзін раніцы, каб забяспечыць захаванасць бланкаў адказаў і тэставых заданняў. Праверана гатоўнасць пунктаў тэсціравання: сістэма пропуску, праца медпункта, арганізацыя месцаў для прыёму асабістых рэчаў абітурыентаў, арганізацыя жараб’ёўкі для рассадкі абітурыентаў у аўдыторыях, адсутнасць інфармацыйна-перадаючых прылад. Пад кантролем таксама пропуск у пункты тэсціравання абітурыентаў і асоб, якія забяспечваюць правядзенне ЦТ.
На базе Камітэта дзяржкантролю і яго тэрытарыяльных органаў арганізавана работа «гарачых ліній» па пытаннях уступнай кампаніі, праводзіцца асабісты прыём абітурыентаў і іх бацькоў.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.