Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Больш за 2,8 тыс. суб'ектаў уключана ў планы выбарачных праверак у абласцях і Мінску на другое паўгоддзе

15.06.2021
Больш за 2,8 тыс. суб'ектаў уключана ў планы выбарачных праверак у абласцях і Мінску на другое паўгоддзе

Камітэтам дзяржаўнага кантролю сфарміраваны планы выбарачных праверак у абласцях і г. Мінску на другое паўгоддзе 2021 года.
У працэсе планавання было прааналізавана 21,8 тыс. суб'ектаў гаспадарання. Па выніках аналізу высокая ступень рызыкі прысвоена 7,7 тыс. суб'ектаў, з іх у планы выбарачных праверак уключана больш за 2,8 тыс. Пры гэтым 327 суб'ектаў правераць у рамках сумесных праверак.
Усяго на другое паўгоддзе бягучага года запланавана 3220 праверак, з іх 2431 - наглядныя (гэта праверкі пытанняў, якія тычацца забеспячэння бяспекі жыцця, здароўя грамадзян i навакольнага асяроддзя).
Найбольшая колькасць праверак запланавана органамі МНС - 853 (26% ад агульнай колькасці), Мінпрацы і сацабароны - 516 (16%), Міністэрства аховы здароўя - 348 (11%), Мінпрыроды - 319 (10%), Дзяржстандарту - 299 (9%), Мінфіна - 190 (6%), МПЗ - 149 (4%). Органамі Камітэта дзяржкантролю запланавана 67 праверак (2%).
У планы выбарачных праверак на другое паўгоддзе ў г. Мінску ўключана 369 праверак, у Брэсцкай вобласці - 457, у Віцебскай - 402, у Гомельскай - 497, у Гродзенскай - 444, у Мінскай - 580, у Магілёўскай вобласці - 471.
Планы выбарачных праверак размешчаны на сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.