Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Больш за 20 званкоў паступіла на "гарачую" лінію Камітэта дзяржкантролю па пытаннях дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

12.10.2022
Больш за 20 званкоў паступіла на "гарачую" лінію Камітэта дзяржкантролю па пытаннях дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі
Спецыялісты Камітэта дзяржкантролю правялі 11 кастрычніка 2022 года "гарачую лінію" па пытаннях дзейнасці гурткоў і секцый ва ўстановах адукацыі. На яе датэлефанавалася больш за два дзясяткі чалавек. Найбольш зваротаў паступіла ад жыхароў Брэсцкай вобласці. Асноўная частка зваротаў тычылася аплаты заняткаў у гуртках і секцыях, а таксама магчымасці атрымання дадатковай адукацыі.

Так, жыхарка Жодзіна звярнула ўвагу на прыватную школу ранняга развіцця, у якой пры прыняцці дзіцяці не заключаюць дагавор, а аплату за навучанне бяруць наяўнымі грашыма без выдачы якіх-небудзь дакументаў. У адной са школ Пухавіцкага раёна закрылі платны гурток па таэкванда - бацькі просяць вярнуць яго. Жыхар Кобрына ўдакладняў правамернасць адмовы яго дзіцяці ў бясплатным наведванні секцыі па плаванні.

У цэлым спіс пытанняў, якія паступілі на «гарачую» лінію», аказаўся шырокі. Заяўнікі звярталі ўвагу на закрыццё спартыўных груп, дрэннае асвятленне вулічнай спартыўнай пляцоўкі, на якой дзеці займаюцца ў вячэрні час, нядобрасумленнае выкананне абавязкаў трэнерам, заняткі спортам у неправетрываемым і брудным памяшканні.

Кожны зварот будзе вывучаны. Шэраг выкладзеных фактаў правераць спецыялісты Камітэта дзяржкантролю, частка паведамленняў будзе накіравана для вывучэння ў Міністэрства адукацыі.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.