Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Больш за 180 паведамленняў паступіла з пачатку тыдня на "гарачую" лінію Камітэта дзяржкантролю па пытаннях дзейнасці аператараў мабільнай сувязі

24.02.2023
Больш за 180 паведамленняў паступіла з пачатку тыдня на "гарачую" лінію Камітэта дзяржкантролю па пытаннях дзейнасці аператараў мабільнай сувязі
Цяпер Камітэт дзяржкантролю комплексна вывучае дзейнасць аператараў сотавай рухомай электрасувязі. Праводзіцца аналіз структуры затрат, абгрунтаванасці павышэння кошту паслуг і змянення ўмоў тарыфных планаў.

З гэтай мэтай з 20 лютага б.г. таксама арганізавана "гарачая" лінія па пытаннях дзейнасці аператараў мабільнай сувязі. З гэтага часу на кароткі нумар Камітэта дзяржкантролю 191 паступіла больш за 180 званкоў са скаргамі і прэтэнзіямі ад грамадзян з усіх рэгіёнаў рэспублікі і Мінска.

У прыватнасці, нараканні грамадзян выклікае нізкая якасць паслуг сувязі і Інтэрнэта ў сельскай мясцовасці, неабгрунтаванае падключэнне дадатковых паслуг, сэрвісаў і спісанне ў сувязі з гэтым грашовых сродкаў, непрадстаўленне поўнай інфармацыі аб тарыфах, умовах набыцця абсталявання і да т.п.

Абгрунтаваныя прэтэнзіі выказваліся ў адносінах да запыту аператарамі звестак аб персанальных дадзеных, у выпадках, калі ў гэтым няма патрэбы (напрыклад, пры звароце да кансультанта ў мабільным дадатку), а таксама змены тарыфных планаў або ўмоў іх прадастаўлення без згоды кліента.

Частка праблемных пытанняў аператыўна вырашана пры ўзаемадзеянні з аператарамі сотавай сувязі. Напрыклад, у Камітэт дзяржкантролю паступілі 4 звароты ад жыхароў вёсак Магілёўскай вобласці аб поўнай адсутнасці сувязі пры выкарыстанні кнопкавых тэлефонаў. Аказалася, што тэхнічныя непаладкі выкліканы правядзеннем мадэрнізацыі, аператыўна прыняты меры па аднаўленні сувязі.

Па выніках "гарачай" лініі абагульненая інфармацыя будзе накіравана аператарам сотавай рухомай электрасувязі для прыняцця мер па ўстараненню сістэмных недахопаў і парушэнняў. Па асобных зваротах Камітэтам дзяржкантролю будзе дадзена дадатковая прававая ацэнка.

Праца "гарачай" лініі працягваецца да 10 сакавіка б.г. Званкі прымаюцца ў буднія дні з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 на кароткі нумар Камітэта дзяржкантролю 191.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.