Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Больш за 17 тыс. рублёў запазычанасці па арэнднай плаце заплацілі ў бюджэт сельгасарганізацыі па выніках маніторынгу КДК Гомельскай вобласці

22.11.2021
Больш за 17 тыс. рублёў запазычанасці па арэнднай плаце заплацілі ў бюджэт сельгасарганізацыі па выніках маніторынгу КДК Гомельскай вобласці

Камітэтам дзяржкантролю Гомельскай вобласці ўстаноўлены парушэнні заканадаўства пры здачы ў арэнду і прадастаўленні ў бязвыплатнае карыстанне дзяржаўнай маёмасці камунальных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Жлобінскага, Светлагорскага і Рагачоўскага раёнаў.
У ходзе маніторынгу выяўлены факты заніжэння плошчы маёмасці, якая здаецца ў арэнду; здачы ў арэнду капітальных пабудоў без дзяржаўнай рэгістрацыі правоў на іх; перадачы ў бязвыплатнае карыстанне нежылых памяшканняў без рашэння органа дзяржкіравання; неспагнання з арандатараў арэндных плацяжоў; незабеспячэнне поўнай і своечасовай выплаты ў бюджэт сродкаў, атрыманых ад здачы ў арэнду нерухомай маёмасці; скажэння ведамаснай справаздачнасці аб выкарыстанні дзяржаўнай нерухомасці.
Вынікі маніторынгу разгледжаны на пасяджэнні калегіі абласнога камітэта дзяржкантролю. Райвыканкамам прапанавана ўзмацніць кантроль за эфектыўнасцю выкарыстання маёмасці камунальнай уласнасці. Балансатрымальнікам маёмасці выдадзены рэкамендацыі аб устраненні парушэнняў і недахопаў.
Сельгаспрадпрыемствы заплацілі ў раённыя бюджэты ўжо больш за 17 тыс. рублёў запазычанасці па арэнднай плаце. Устраненне іншых парушэнняў знаходзіцца на кантролі абласнога КДК.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.