Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у пасяджэнні Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванні тэрарызму

09.06.2023
Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у пасяджэнні Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванні тэрарызму
Сёння ў г.Алматы (Казахстан) завяршыў работу Пленарны тыдзень Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванні тэрарызму. У маштабным міжурадавым форуме, які аб'ядноўвае падраздзяленні фінансавай разведкі (ПФР) краін Еўразійскага рэгіёну, прынялі ўдзел звыш 200 дэлегатаў з 20 краін (краіны-ўдзельніцы ЕАГ і краіны-назіральнікі) і 13 арганізацый-назіральнікаў.

Беларускую дэлегацыю прадстаўляў дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу (ПФР Беларусі) Камітэта дзяржкантролю Вячаслаў Рэут, прадстаўнікі Дэпартамента фінансавага маніторынгу і Дэпартамента фінансавых расследаванняў, а таксама дзяржаўных і праваахоўных органаў.

На Пленарным тыдні зацверджаны справаздачы аб узаемнай ацэнцы Казахстана і Туркменістана на адпаведнасць міжнародным стандартам у сферы супрацьдзеяння адмыванню грошай і фінансаванню тэрарызму (ПАД/ФТ). У лік міжнародных экспертаў, якія праводзілі ацэнку антыадмывальных сістэм гэтых дзяржаў, таксама ўваходзілі прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі.

Пленарным пасяджэннем зацверджаны вынікі тыпалагічнага праекта "Тыпалогіі і актуальныя пытанні процідзеяння фінансаванню тэрарызму".

Зацверджана справаздача аб рабоце ЕАГ за 2022 год, а таксама План работы арганізацыі на другую палову 2023 года і на 2024 год.

На пасяджэнні адзначана высокая значнасць сумеснай работы ЕАГ з Саветам кіраўнікоў падраздзяленняў фінансавай разведкі (СРПФР) краін СНД. Прынята рашэнне аб прадастаўленні СРПФР СНД статусу наглядальніка ў Еўразійскай групе.

У ходзе пасяджэння абмеркаваны пытанні правядзення ІІІ Міжнароднай алімпіяды па фінансавай бяспецы, у якой прымуць удзел студэнты і школьнікі краін СНД.

Акрамя таго, у рамках Пленарнай сесіі ЕАГ адбыўся II Форум парламенцкіх камітэтаў краін ЕАГ, у якім у анлайн-фармаце прынялі ўдзел прадстаўнікі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. У сваіх выступленнях беларускія парламентарыі падкрэслілі важнасць удасканалення прававых форм у сферы ПАД/ФТ у дзяржавах-членах ЕАГ з мэтай недапушчэння зламыснага выкарыстання прабелаў заканадаўства ў краінах і на Еўразійскай прасторы ў цэлым.

Чарговае 39-е Пленарнае паседжанне ЕАГ пройдзе ў лістападзе б.г. у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

Даведка
Еўразійская група па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванні тэрарызму створана ў 2004 годзе. У ЕАГ уваходзяць 9 дзяржаў: Беларусь, Індыя, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Туркменістан і Узбекістан. Беларусь у ЕАГ прадстаўляе Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.