Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у мерапрыемствах 37-й Пленарнай сесіі ЕАГ

01.12.2022
Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у мерапрыемствах 37-й Пленарнай сесіі ЕАГ
Беларуская дэлегацыя, у складзе прадстаўнікоў дэпартаментаў фінансавага маніторынгу і фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю і іншых дзяржаўных органаў, прыняла ўдзел у мерапрыемствах 37-й Пленарнай сесіі Еўразійскай групы па супрацьдзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму (ЕАГ), якія адбыліся ў г.Душанбэ (Рэспубліка Таджыкістан).

У мерапрыемствах Пленарнай сесіі ЕАГ прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаў-членаў ЕАГ, Сакратарыята ФАТФ (Група распрацоўкі фінансавых мер па барацьбе з адмываннем грошай), Групы "Эгмант", а таксама дзяржаў і арганізацый, якія маюць статус назіральнікаў у ЕАГ.

Падчас мерапрыемстваў Пленарнае пасяджэнне заслухала справаздачу аб прагрэсе Рэспублікі Беларусь у рамках 2-га раунда ўзаемных ацэнак ЕАГ, адзначыўшы прагрэс нашай краіны ва ўдасканаленні нацыянальнай антыадмывальнай сістэмы. Наступная справаздача аб прагрэсе павінна быць прадстаўлена Рэспублікай Беларусь праз 3 гады.

Удзельнікі Пленарнага пасяджэння таксама разгледзелі найлепшыя практыкі, тыпалогіі і вопыт аўтаматызацыі аналітычнай дзейнасці па пытаннях ПАД/ФТ, свой вопыт прадэманстравалі прадстаўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

Пленарнае пасяджэнне ЕАГ дало станоўчую адзнаку вынікам другой Міжнароднай алімпіяды па фінансавай бяспецы, праведзенай па ініцыятыве Расійскай Федэрацыі з мая па кастрычнік 2022 года, дзе беларускія студэнты заваявалі 2 узнагароды.

Рашэннем Пленарнага пасяджэння па выніках адкрытага галасавання прадстаўнік ад Рэспублікі Беларусь быў абраны сустаршынёй працоўнай групы ЕАГ па тыпалогіях, супрацьдзеянні фінансаванню тэрарызму і злачыннасці.

Акрамя таго, на палях Пленарнай сесіі адбыўся 9-ы конкурс на лепшае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў у сістэме супрацьдзеяння легалізацыі злачынных даходаў, фінансавання тэрарызму і фінансавання зброі масавага паражэння (ПАД/ФТ) у дзяржавах-членах ЕАГ. Прадстаўленае Камітэтам дзяржаўнага кантролю расследаванне стала пераможцам гэтага прэстыжнага штогадовага конкурса.

Таксама ў г.Душанбэ адбылося 21-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў падраздзяленняў фінансавай разведкі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СРПФР), членам якога з'яўляецца Дэпартамент фінансавага маніторынгу. Падраздзяленні фінансавай разведкі - члены СРФПР пацвердзілі намер пашыраць узаемадзеянне і далейшае супрацоўніцтва ў рамках гэтай арганізацыі.

Даведачная інфармацыя

ЕАГ - міжнародная міжурадавая арганізацыя, створана ў 2004 годзе ў мэтах забеспячэння эфектыўнага ўзаемадзеяння на рэгіянальным узроўні і інтэграцыі дзяржаў - членаў ЕАГ у міжнародную сістэму процідзеяння легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі міжнароднымі стандартамі ў гэтай сферы. Членамі ЕАГ з'яўляюцца 9 краін - Беларусь, Індыя, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Туркменістан і Узбекістан.

Інтарэсы Рэспублікі Беларусь у ЕАГ прадстаўляе Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.